Асаблівасьці нацыянальнага самапрыніжэньня

Список форумов Беседка Политика и история

Описание: События. День сегодняшний, день вчерашний...
Модератор: Gultai

Сообщение #1 Падонак » 30.04.2008, 13:57

Тое, што ў Беларусі адзінай дзяржаўнай мовай de facto зьяўляецца русский язык, ні для каго не сакрэт. Спрэчкі могуць ісьці толькі вакол характару гэтай зьявы — наколькі яна прыродная і наколькі рукатворная, ці «зьверху» гэта робіцца ці «зьнізу».

Пры ўсім жаданьні глядзець «Панораму» або чытаць галоўную газэту кіраўніка краіны па?беларуску, зрабіць гэта немагчыма. Па?беларуску не parle беларускі, нібыта, parlement. Ну і каб новая школа была беларускай, бацькі?беларусы павінны доўга даказваць у пісьмовай форме і без асаблівай надзеі на вынік, што гэта сапраўды патрэбна ім усім, інакш «по умолчанию» адкрываецца руская школа.

Нягледзячы на Закон аб мовах з яго «дзяржаўнай беларускай», любы чыноўнік любога ўзроўню на ваш беларускамоўны зварот у ста выпадках са ста дасьць свой рускамоўны адказ.

Таму, што б вы ні казалі пра жаданьне народа, яно тут ні пры чым. Мы маем справу зь дзяржаўнай і цалкам аўтарытарнай палітыкай. І з тымі, хто з усіх сіл імкнецца плысьці ў фарватары гэтай палітыкі. На першым месцы тут — бізнэс.

Гэта толькі магутныя замежныя кампаніі, накшталт Samsung, могуць дазволіць сабе рэкляму па?беларуску, бо ў іх іншая палітыка, нацэленая на разнастайнасьць, а не на ўніфікацыю. Што да нашых, то яны ўгодліва выпускаюць «савушкин продукт» — з маркіроўкамі па?саратаўску ці па?тамбоўску, але ніяк не па?тутэйшаму. (Па?беларуску прадукт мусіў быць Саўкаў ці, калі той Саўка так ужо абмаскаліўся — Савушкаў.)

Вытворцы, натуральна, апраўдваюцца тым, што прадукт разьлічаны на «нашу Рашу», таму гэта як бы маскіроўка, каб дарагія мае масквічы не западозрылі ніякіх «нацыянальных падтэкстаў». Скажаце, неспартыўна? Так, і найперш — у дачыненьні да саміх сябе. Як у той бэтэшнай «Панораме» — «Главные новости. На первом» — бессаромны плагіят з расейскага ОРТ. Дарагім маім масквічам, вядома, гэта ўсё да лямпачкі. Бо гэта асаблівасьці нашага з вамі нацыянальнага самапрыніжэньня. А паколькі ў гэтым самапрыніжэньні выразна прысутнічае нотка гадзенькай асалоды, дык кваліфікаваць яго трэба як псыхічную балячку, як мазахізм.

Хвароба заразная і вельмі хутка ахоплівае ўсе «сягменты рынку». Ня ведаю, ці зьяўляецца гэта прычынай таго, што рэалізацыя айчынных тавараў у параўнаньні з імпартам у нас з году ў год падае, але і сам сябе не лічу настолькі хворым, каб, да прыкладу, едучы да сяброў за мяжу, набываць сувэнірную пляшку гарэлкі «литвин». Рэч у тым, што мае замежныя сябры асаблівасьцям нашага нацыянальнага мазахізму не падвержаныя, і ўспрынялі б такі падарунак неадэкватна. Уявіце, каб ваш ізраільскі сябра прывез вам у падарунак бутэлечку гарэлкі «Жыд». Ці польскі таварыш падараваў пляшку «Пшэка». Ці ўкраінец, замест «Хортыцы» — «Хахла». Ці каб дарагія масквічы пачаставалі халодненькім «Маскалём»…

У выніку, каб не выглядаць, мякка кажучы, хворым на галаву, я набываю «Бальзам белорусский». Праўда, і тут ня ўсё чыста. Ведаю, зноў давядзецца тлумачыць, што этыкетка напісана не па?беларуску, і адказваць на роспыты — чаму?

Сяргей Дубавец, naviny.by
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Асаблівасьці нацыянальнага самапрыніжэньня

Сообщение #2 Bill Humble » 30.04.2008, 14:50

Няхяй купіць "Два буслы" и не пакутуе.
З мовай крыху складаней. Вот твой сын, напрыклад, размаўляе па-беларуску?
Bill Humble
Все лгут
Аватара
Возраст: 42
Откуда: южная окраина
Репутация: 114
С нами: 12 лет 1 месяц

Сообщение #3 AndrewLogs » 30.04.2008, 15:48

Вот твой сын, напрыклад, размаўляе па-беларуску?
Мабыць тут ёсць памылка :D
AndrewLogs
Героин
Аватара
Репутация: 32
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Асаблівасьці нацыянальнага самапрыніжэньня

Сообщение #4 Bill Humble » 30.04.2008, 15:58

Я заўседы ведаў, што на гэтым форуме сапраўдныя сябры, якія не дадуць памыліцца на жыццевым шляху. :)
Bill Humble
Все лгут
Аватара
Возраст: 42
Откуда: южная окраина
Репутация: 114
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Асаблівасьці нацыянальнага самапрыніжэньня

Сообщение #5 Падонак » 30.04.2008, 17:10

Bill Humble писал(а):размаўляе па-беларуску?
І па беларуску і па расейску, калі трэба. Яшчэ і ангельскую мову ў школе вывучае. Веданьне некалькіх моваў яшчэ ніколі нікому не пашкодзіла
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Асаблівасьці нацыянальнага самапрыніжэньня

Сообщение #6 Lisa Cuddy » 30.04.2008, 23:03

Падонак писал(а):
Bill Humble писал(а):размаўляе па-беларуску?
І па беларуску і па расейску, калі трэба. Яшчэ і ангельскую мову ў школе вывучае. Веданьне некалькіх моваў яшчэ ніколі нікому не пашкодзіла
Білл хацеў даведацца ці размаўляе твой сын па-беларуску калі ня трэба
Падонак писал(а):Па расейску, калі трэба
не крыві душою. Усе мы размаўляем па расейску. А па-беларуску гаворым дзеля паказухі і калі скардзімся на тое, што родную мову забываюць. Прычым звычайна гэтыя моманты супадаюць.
:cry:
If you don't have my money for me I'll crack your fucking head wide open in front of everybody in the bank. And just about the time that I'm coming out of jail, hopefully you'll be coming out of your coma. And guess what, I'll split your fucking head open again, cause I'm fucking stupid. I don't give a fuck about jail, it's my business, that's what I do.
Lisa Cuddy
Clinic manager
Аватара
Возраст: 52
Откуда: Princeton, New Jersey
Репутация: -1
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Асаблівасьці нацыянальнага самапрыніжэньня

Сообщение #7 vitaut » 21.11.2011, 22:33

Прыніжэнне мае глубокія карані, нават пачынаючы з саманазову нацыі:
http://litviny.blogspot.com
vitaut
Киборг
Возраст: 41
Откуда: Lahojsk
Репутация: 0
С нами: 6 лет 10 месяцев

Re: Асаблівасьці нацыянальнага самапрыніжэньня

Сообщение #8 Падонак » 15.10.2012, 09:14

У сталіцы Манголіі знеслі помнік Леніну

На яго месцы будзе манумент ахвярам масавых беспарадкаў.

Рашэньне аб дэмантажы было прынятае мэрам Улан-Батара, чальцом Дэмакратычнай партыі Батам Уулам.
Камэнтуючы рашэньне аб зносе, мэр заявіў, што ў часы праўлення Леніна і Сталіна ахвярамі палітычных рэпрэсій сталі тысячы манголаў.
Раней адміністрацыя гораду паведаміла, што помнік будзе прададзены з аўкцыёну.
На яго месцы ўлады маюць намер усталяваць новы манумент у памяць аб ахвярах масавых беспарадкаў 2008 года.
У беларускай сталіцы помнік Леніну каля Дому ўраду застаецца на месцы. Ён быў пастаўлены 79 гадоў таму. Шырокія дыскусіі пра яго знос вяліся ў беларускіх мэдыях у 90-я гады мінулага стагоддзя.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Асаблівасьці нацыянальнага самапрыніжэньня

Сообщение #9 neila » 15.10.2012, 10:41

Зноу пачалi гэтую тэму.
Ноги, крылья… Главное — хвост!
neila
Внезапно!
Аватара
Откуда: Светлый город
Репутация: 214
С нами: 8 лет 10 месяцев

Re: Асаблівасьці нацыянальнага самапрыніжэньня

Сообщение #10 Падонак » 15.10.2012, 11:35

Не, не пачалі, а працягнулі.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц


Вернуться в Политика и история

Кто сейчас на сайте (по активности за 5 минут)

Сейчас этот форум просматривают: 2 гостя

cron