Каляндар

Список форумов Беседка Политика и история

Описание: События. День сегодняшний, день вчерашний...
Модератор: Gultai

Сообщение #1 Падонак » 08.09.2009, 21:57

8 верасня

У гэты дзень у 1873 годзе памёр Яўстафій Тышкевіч. Ён пакінуў па сабе шмат працаў археалагічнага і краязнаўчага характару і быў заснавальнікам Віленскага музею старажытнасцей. У кан. XIX ст. у фондах музея было больш за 12 000 экспанатаў. На жаль, цяпер большасць экспанатаў зберагаецца у Гiстарычным музеi ў Маскве, гiсторыка-этнаграфiчным музеi Лiтвы, Народным музеi ў Варшаве.

Изображение

---

8 верасня 1514 года адбылася Аршанская бітва, у якой войска Вялікага Княства перамагло армію Маскоўскай дзяржавы. І сёння мы святкуем Дзень Беларускай Вайсковай Славы, усталяваны ў гонар перамогі ў бітве пад Воршай.

Изображение

---

У свеце адзначаюць Дзень салідарнасці журналістаў, які бярэ свой пачатак з 1958 года, калі ў Бухарэсце адбыўся 4-ы кангрэс Міжнароднай арганізацыі журналістаў.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #2 lincoln » 09.09.2009, 11:28

Изображение
9 сентября 1945 года ученые Гарвардского университета, тестировавшие вычислительную машину Mark II Aiken Relay Calculator, нашли мотылька, застрявшего между контактами электромеханического реле.

Проделанная работа требовала описания, и слово было найдено — debugging (дебаггинг, дословно: избавление от насекомого) — так и ныне называется процесс выявления и устранения багов — причин неправильной работы компьютера.

Извлеченное насекомое было вклеено в техдневник, с сопроводительной надписью: «Первый обнаруженный баг», и в дальнейшем передано в музей вычислительной техники.

Тестировщик или тестировщик ПО — специалист, который проводит тестирование программного обеспечения, с целью обеспечения и контроля качества программного продукта или информационной системы.


Профессия тестировщика требует широких знаний и умений — иметь представление о принципах построения ПО, структуре программных комплексов или практический опыт в разработке ПО. Также нередко необходимы навыки в области работы с базами данных, знание языка запросов SQL, скриптовых языков, а также познаний в администрировании операционных систем.

Основное требование, которое выдвигается к тестировщику — это, с одной стороны, умение думать как пользователь того продукта или системы, котоаря находится под тестом, а, с другой стороны, анализировать поведение системы, входящие параметры и полученные результаты с точки зрения инженера, который принимает участие в разработке программного продукта.

Доподлинно неизвестно, отмечает ли Америка или другие страны этот знаменательный день, а в России этот неофициальный праздник прижился. С Днем тестировщика!
Подростки не очень-то изменились. Они по-прежнему растут,взрослеют,уходят из дома и женятся,только не обязательно в этом порядке
Изображение
Жить надо так, чтобы не стрематься трубу брать с левого номера
lincoln
Сцуко нервный
Аватара
Возраст: 31
Откуда: из-за бугра
Репутация: 2
С нами: 9 лет 11 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #3 Падонак » 09.09.2009, 12:12

9 верасня


9 верасня ў 1976 годзе пакінуў гэты свет Мао Цзэдун, кіраўнік камуністычнага Кітаю, якога называюць айцом "культурнай рэвалюцыі" і адным з самых крывавых тыранаў ХХ ст.
Изображение


---

9 верасня 1944 года было падпісанае пагадненне паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення аб абмене насельніцтвам. Гэта было звязана з тым, што ад Беларусі да Польшчы адыходзіла населеная беларусамі Беласточчына і паміж дзвюма краінамі праводзілася мяжа, якая мусіла стаць заходняй мяжой СССР. На падставе таго пагаднення з Беларусі ў Польшчу выехала больш за 27 тысяч чалавек, а з Польшчы ў БССР – 36 тысяч.

Изображение

---

Минула 70 гадоў з таго часу, як у ЗША быў усталяваны першы аўтаматычны банкамат (ATM). Праз паўгода гэты банкамат быў прыбраны ў сувязі з тым, што ім ніхто так і не скарыстаўся.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #4 Падонак » 10.09.2009, 09:22

10 верасня
Беларускі археолаг Аляксандр Ляўданскі нарадзіўся 10 верасня 1893 году ў вёсцы Юр'ева цяперашняга Смалявіцкага раёну. Скончыўшы адукацыю, Ляўданскі спрычыніўся да стварэння ў Менску універсітэту і Дзяржаўнага музею. Гэта ён распачаў пры новай савецкай уладзе археалагічныя раскопкі ў Беларусі – вывучаў жыццё першабытнага чалавека і старажытныя гарады – Віцебск, Воршу, Заслаўе, Барысаў, Полацак. Сёння ўжо ніяк не растлумачыш, чаму чалавек такой мірнай прафесіі як археолаг быў названы ворагам народу. Тым не менш, у 1937-м Ляўданскага арыштавалі і расстралялі.
У вас нет необходимых прав для просмотра вложений в этом сообщении.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #5 Падонак » 11.09.2009, 09:49

11 верасня

11 верасня ў 1877 годзе нарадзіўся Фелікс Дзяржынскі. Камуністычны дзяяч, стваральнік рэпрэсіўнай сістэмы ў Савецкім Саюзе. Гэта ён быў старшынём ВЧК, пасля ГПУ, быў ініцыятарам стварэння ГУЛАГу. А нарадзіўся Фелікс Дзяржынскі ў былым маёнтку Дзяржынава пад Стоўбцамі. Цяперашняе кіраўніцтва Беларусі шануе памяць галоўнага чэкіста. Па ўсёй краіне па-ранейшаму ёсць помнікі "жалезнаму Феліксу" і вуліцы ягонага імя. Старажытны беларускі горад Койданава па-ранейшаму носіць накінутую яму ў 1932 годзе назву – Дзяржынск. А самая высокая ў Беларусі гара, якую народ спрадвеку называў Святой, дагэтуль, быццам дзеля насмешкі, афіцыйна называецца гарой Дзяржынскай.

---

11 верасьня 1973 года путч Аўгуста Піначэта ўсталяваў 17-гадовую дыктатуру ў Чылі і выклікаў шэраг радыкальных эканамічных рэформ. Сальвадор Альендэ, прэзыдэнт Чылі (1970—1973) быў зьмешчаны з пасады і скончыў жыццё самагубствам.

---

11 верасня ў 2001 годзе адбылася беспрэцэдэнтная тэрарыстычная атака на ЗША.
У вас нет необходимых прав для просмотра вложений в этом сообщении.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #6 lincoln » 12.09.2009, 09:19

30 августа 1721 года (12 сентября по новому стилю) Петр I, после продолжительной и изнурительной войны со шведами, заключил Ништадский мир.

Этот день решено было освятить перенесением мощей благоверного князя Александра Невского из Владимира в новую, северную столицу, Петербург, основанную на берегах Невы.

Вывезенные из Владимира 11 августа 1723 года святые мощи были привезены в Шлиссельбург 20 сентября того же года и оставались там до 1724 года, когда 30 августа были установлены в Троицком соборе Александро-Невской Лавры, где почивают и ныне. Указом от 2 сентября 1724 года было установлено празднество на 30 августа.

Имя защитника рубежей России и покровителя воинов известно далеко за пределами нашей Родины. Святой благоверный князь Александр Невский (в схиме Алексий) скончался по пути из Орды в Городце, на Волге, 14 ноября 1263 года, а 23 ноября 1263 года был погребен в соборной церкви Рождественского монастыря города Владимира (ныне там установлен памятник святому князю; еще один памятник установлен в городе Переславле-Залесском).

Почитание благоверного князя началось сразу же по его погребении. Нетленные мощи благоверного князя были открыты, по видению, перед Куликовской битвой в 1380 году, и тогда же установлено местное празднование. К молитвам святого князя, прославившегося обороной Отечества, русские полководцы прибегали и во все последующие времена.

Святому Александру Невскому посвящены многочисленные храмы и за пределами России. Наиболее известные из них: Патриарший собор в Софии, кафедральный собор в Таллине, храм в Тбилиси. Эти храмы — залог дружбы русского народа-освободителя с братскими народами.
Подростки не очень-то изменились. Они по-прежнему растут,взрослеют,уходят из дома и женятся,только не обязательно в этом порядке
Изображение
Жить надо так, чтобы не стрематься трубу брать с левого номера
lincoln
Сцуко нервный
Аватара
Возраст: 31
Откуда: из-за бугра
Репутация: 2
С нами: 9 лет 11 месяцев

13 СЕНТЯБРЯ

Сообщение #7 lincoln » 12.09.2009, 09:22

День программистаофициальный праздник программистов, отмечаемый на 256-й день года (255-й с нуля). Число 256 (28) выбрано потому, что это количество чисел, которое можно выразить с помощью восьмиразрядного байта. Также «256» в шестнадцатеричной системе счисления — это «100» («0x100»). И также это максимальная степень числа 2, которая меньше 365 (дней в году).

В невисокосные этот праздник попадает на 13 сентября, a в високосные годы — на 12 сентября.

Впервые отмечать 256-й день года как профессиональный праздник программистов предложил Валентин Балт, сотрудник веб-студии «Параллельные Технологии». Еще в 2002 году он даже пытался собрать подписи под обращением к правительству РФ в поддержку признания этого дня Официальным праздником.

24 июля 2009 года Министерством связи и массовых коммуникаций РФ подготовлен и внесен в правительство РФ проект указа президента России «О Дне программиста».

11 сентября 2009 года Президент России Дмитрий Медведев подписал указ, подготовленный Министерством связи и массовых коммуникаций Российской Федерации, который устанавливает в России новый официальный праздник – День программиста.
Подростки не очень-то изменились. Они по-прежнему растут,взрослеют,уходят из дома и женятся,только не обязательно в этом порядке
Изображение
Жить надо так, чтобы не стрематься трубу брать с левого номера
lincoln
Сцуко нервный
Аватара
Возраст: 31
Откуда: из-за бугра
Репутация: 2
С нами: 9 лет 11 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #8 Падонак » 12.09.2009, 11:26

12 верасня

12 верасня 1263 памёр Міндоўг, вялікі князь літоўскі

---

12 верасня 1683 адбылася бітва пры Каленберзе, войскі Рэчы Паспалітай і Свяшчэннай Рымскай імперыі на чале з каралём і вялікім князем Янам Сабескім нанеслі паражэнне асманскім войскам, якія аблажылі Вену.

---

12 верасня 1771 году адбылася бітва пад Сталавічамі. Войска гетмана Міхала Казіміра Агінскага, якое змагалася супраць далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі, панесла паразу ад расійскіх палкоў на чале з Аляксандрам Суворавым. У жорсткім баі загінула больш за 3 тысячы абаронцаў незалежнасці.

---

12 верасня 1921 нарадзіўся Станіслаў Лем, польскі пісьменнік-фантаст
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #9 Падонак » 13.09.2009, 19:30

13 верасня - дзвесце пяцьдзесят шосты (дзвесце пяцьдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
У невісакосны год - дзень праграміста.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #10 Падонак » 14.09.2009, 10:06

14 верасня

14 верасня праваслаўныя беларусы традыцыйна ўшаноўваюць Сымона Стоўпніка або Стаўбуна. Гэты дзень быў апошнім днём сяўбы азімых. "Святы Сымон – сявец дамоў" – казалі ў народзе. Паводле павер'я жыта, пасеянае на Сымона, не будзе баяцца павалу, будзе трымацца "стаўбуном".

---

14 верасня 1851 году памёр амерыканскі пісьменнік Джэймс Фенімор Купер, які лічыцца стваральнікам гісторыка-прыгодніцкага і "марскога" раману. У творах Купера выказваецца рэзка негатыўнае стаўленне да вынішчэння карэнных жыхароў Амерыкі індзейцаў. Слава пісьменніка пачалася з раману "Шпіён", пасля былі "Піянер", "Апошні з магіканаў", "Следапыт", "Зверабой" ды іншыя творы, якія кожны ведае са школьных часоў. Аднак шмат хто і не здагадваецца, што нейкі час Купер жыў у Еўропе і апісаў таксама і еўрапейскае жыццё ды гісторыю. Напрыклад, раман "Брава" – пра мінуўшчыну Венецыі або "Грэйдэнмаўр" – пра нямецкую гісторыю.

---

14 верасня 1066 года: заваяваньне Англіі нарманамі — у бітве пад Гасьцінгсам нарманы на чале зь Вільгельмам Заваёўнікам перамагаюць англасаксонскую армію Гаральда Годвінсана. Вырашальная перамога ў гісторыі заваяваньня Англіі.

---

1812 год. Войскі Напалеона увайшлі ў Маскву.

---

1939 год: у ЗША ў паветра ўзняўся першы вэрталёт Ігара Сікорскага — VS-300.

---

У гэты дзень у 1965 годзе нарадзіўся Лявон Вольскі, беларускі рок-музыка,
а ў 2001 годзе - Масяня, гераіня аднайменнага мультфільму.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #11 Падонак » 15.09.2009, 14:13

15 верасня

Изображение

15 верасня ў 1971 годзе 12 канадцаў з Ванкувера стварылі экалагічную арганізацыю Грынпіс. Яны накіраваліся на выспу Амчытка на Алясцы, каб там пратэставаць супраць амерыканскіх ядзерных выпрабаванняў. Пазней Грынпіс стаў сусветным рухам і мае свае суполкі ў шмат якіх краінах свету.

---

1995 год: прэзыдэнт Казахстану загадвае перанесьці сталіцу з Алма-Аты ў Акмалу

---

15 верасня 1890 года нарадзилася Агата Крысьці, брытанская пісьменьніца, аўтарка дэтэктываў

---

15 верасня - дзень незалежнасці Гватэмалы, Гандураса, Коста-Рыкі, Нікарагуа, Сальвадора
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #12 Падонак » 16.09.2009, 09:59

16 верасня

16 верасня 1745 года з'явіўся на свет расійскі вайскаводзец Міхаіл Галянішчаў-Кутузаў. Як і многія іншыя выдатныя персанажы расійскай мінуўшчыны, Кутузаў стаў папулярным героем анекдотаў і жартаў. "Ну ты, Кутузаў" – папракаюць звычайна расейцы таго, хто нешта перамудрыў. Міхаіл Кутузаў найлепей запомніўся з фільму "Вайна і свет" – аднавокі стары ўмудраўся прылегчы-задрамаць падчас вырашальных бітваў, якія пры гэтым выйграваў. Найбольшая з такіх бітваў – Барадзінская, калі сыйшліся арміі расейцаў і французаў. На тым полі засталіся сто тысяч палеглых. А вока сваё Кутузаў страціў у часе расійска-турэцкай вайны, калі быў кантужаны ў галаву. "Засвяціўся" расійскі вайскаводзец і ў нашых краях. У канцы 18 стагоддзя ён быў засланы ў Вялікае Княства Літоўскае ствараць партызанскія атрады супраць законнае ўлады. Пасля нейкі час Кутузаў быў вайсковым губернатарам літоўскім і віленскім на акупаваных расійскай імперыяй землях Княства.

---

16 верасня 1736 года памёр Габрыэль Даніэль Фарэнгейт, нямецкі фізік, імем якога ці не бальшыня свету вымярае сёння тэмпературу. Праўда, гэта не тычыцца нашых краёў, дзе вымяраюць у цэльсіях. У шкале Фарэнгейта лёд тае на ўзроўні 32 градусаў, а вада кіпіць пры 212 градусах.

---

16 верасьня 1999 г. Віктар Ганчар разам з сваім сябрам бізнэсоўцам Анатолям Красоўскім зьніклі бязь зьвестак. Пазьней на месцы, дзе па меркаваньнях адбылося выкраданьне, былі знойдзеныя аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві.
На прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году Віктар Ганчар быў адным з кіраўнікоў выбарчага штабу Аляксандра Лукашэнкі. З 1994 году Ганчар быў намесьнікам старшыні ўраду Беларусі.
З 1995 г. — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі, намесьнік старшыні.
Напярэдадні рэфэрэндуму 1996 г. і ў 1998 г. — старшыня Цэнтральнае выбарчае камісіі.
Віктар Ганчар браў актыўны ўдзел у працы Вярхоўнага Савета падчас канстытуцыйнага крызіса 1996 году, быў адным з найбольш актыўных ініцыятараў працэсу імпічмэнта А. Лукашэнку.
У траўні 1999 году Віктар Ганчар арганізаваў кампанію па выбарах прэзыдэнта Беларусі, якая была сарваная ўладамі. У ліпені 1999 году Ганчар абвесьціў пра сканчэньне тэрміна легітымнага прэзыдэнцкага кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі, зыходзячы зь непрызнаньня легітымнасьці рэфэрэндуму 1996 г.

---

Роўна год таму самы буйны інвестыцыйны банк у свеце Lehman Brothers абвесціў аб сваім банкруцтве. Гэты дзень і прынята лічыць пачаткам сусветнага эканамічнага крызісу, а Lehman Brothers – першай яго ахвяраю. Крэдыторы і ўкладнікі банку дагэтуль не атрымалі кампенсацыяў.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #13 Падонак » 17.09.2009, 13:44

17 верасня

17 верасня 1794 года – важная дата беларускай гісторыі – Крупчыцкі бой, найбуйнейшая бітва той вайны за незалежнасць. Расійскімі войскамі кіраваў Аляксандр Сувораў, а беларускімі Кароль Серакоўскі. На дапамогу Серакоўскаму прыйшлі тры тысячы сялян-касінераў, гэта значыць, ваяроў, што былі ўзброеныя косамі. Усяго ў бітве з абодвух бакоў удзельнічала больш за 20 тысяч чалавек. Дзея адбывалася каля вёскі Крупчыцы цяперашняга Жабінкаўскага раёну.

---

17 верасня 1939 года адбылося ўз'яднанне дзвюх частак Беларусі, так званы вызваленчы паход Чырвонай арміі на Польшчу, пад уладай якой на 20 гадоў перад тым апынулася Заходняя Беларусь. Фармальны матыў уз'яднання краіны дагэтуль блытае многіх аматараў гісторыі. Сапраўды, беларуская нацыя апынулася ў адной дзяржаве, але ўз'яднаная краіна была пры тым зменшаная па перыметры. Беларусь страціла Беласточчыну, Віленшчыну, Дзвіншчыну, заходнюю Смаленшчыну і Браншчыну, паўночную Чарнігаўшчыну. Словам, замест дзвюх палавінак засталася сэрцавінка. У выніку "вызваленчага паходу" сотні тысяч мірных насельнікаў Заходняй Беларусі былі забітыя альбо вывезеныя ў Сібір, а па ўсёй краіне запанавала атмасфера дзяржаўнага тэрору і русіфікацыі.

---

17 верасня нарадзіліся:
1857 - Канстанцін Цыялкоўскі. Беларускія гісторыкі звяртаюць увагу на ягонае паходжанне са старога шляхецкага роду Цыялкоўскіх, а таксама на тое, што Цыялкоўскага нельга лічыць вынаходнікам шматступеннай ракеты, чым ён і праславіўся, бо ўпершыню такі праект апублікаваў беларускі інжынер і ваенны тэхнік Казімір Семяновіч. Яшчэ ў 17-м стагоддзі Семяновіч выдаў у Амстэрдаме сваю кнігу "Вялікае мастацтва артылерыі", дзе была спланаваная менавіта такая ракета.
1912 - Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) - беларускі паэт, пісьменьнік і перакладчык. Народны паэт Беларусі.
1949 - Генадзь Карпенка - адзін з найбольш прыкметных беларускіх палітыкаў сучаснасці.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #14 Падонак » 18.09.2009, 15:18

18 верасня

18 верасня 1812 года жыхары Масквы падлічвалі страты на папялішчы гораду. У часе пажару згарэла 90 працэнтаў дамоў і адна тысяча цэркваў.

---

18 верасня 1851 года выйшаў першы нумар адной з найбуйнейшых газет свету "Нью-Ёрк Таймс". Каштаваў той нумар 2 цэнты. Цяперашні нумар гэтай газеты каштуе даляр.

---

1919 год: Польскія войскі занялі Мінск.

---

1970 год: памёр Джымі Хендрыкс, амерыканскі гітарыст, спявак і кампазітар

---

18 верасня 1991 года кіраўніком беларускага парламенту быў абраны Станіслаў Шушкевіч, на той час фактычны кіраўнік краіны. Гэтую пасаду Шушкевіч страціў у 1994 годзе.

---

18 верасня 1995 года на загад кіраўніка Беларусі самалёт-знішчальнік беларускіх ВПС збіў паветраны шар, які пралятаў над краінай па ўзгодненым маршруце міжнароднага мірнага мерапрыемства. Экіпаж шара – 2 чалавекі – загінуў пры падзенні. Адным з падарожнікаў быў амерыканскі ветэран вайны з гітлераўскай Германіяй.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #15 Падонак » 19.09.2009, 10:38

19 верасня

1939 год: Чырвоная Армія заняла Вільню.

---

19 верасня 1943 года пачалася партызанская аперацыя "Канцэрт", калі па ўсёй тэрыторыі акупаванай немцамі Беларусі падрываліся цягнікі. "Канцэрт" распачынаў другі этап рэйкавай вайны. У часе "Канцэрту" партызаны падарвалі 90 тысяч рэек, 1000 эшалонаў, 800 паравозаў і 72 чыгуначныя масты. Прапускная здольнасць чыгункі зменшылася на 40 адсоткаў.

---

1952 год: Пачаў дзейнічаць Мінскі тралейбус. Першая лінія звязала пасажырскі вакзал з Круглай плошчаю.

---

1991 год: Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #16 Падонак » 20.09.2009, 11:44

20 верасня

20 верасня 1519 года з порту Сан Лукар выйшла першая ў гісторыі экспедыцыя вакол свету. Яе зладзілі іспанцы, хоць на чале выправы стаў партугальскі шляхціц Фернан Магелан. Паводле дамовы, гішпанскі кароль Карл Першы абавязаўся даць падарожнікам пяць караблёў і забяспечыць іх харчамі на два гады. Магелан падняў адміральскі штандар на караблі "Трынідад", а ўвогуле ў склад экспедыцыі ўваходзілі каля трохсот чалавек. З іх на радзіму вярнуліся 50. Самога Магелана забілі тубыльцы на Філіпінах. Аднак галоўным вынікам экспедыцыі стала тое, што Магелан здолеў знайсці пратоку ў паўднёвым канцы Амерыкі. Пратока й сёння носіць ягонае імя. Новы акіян, у які ён вывеў караблі пасля амаль 4 месяцаў блукання, быў спакойны й ветлівы, таму Магелан назваў яго мірным, то бок Ціхім.

---

20 верасня 1903 года нарадзілася беларуская паэтка Наталля Арсеннева. Дзяцінства і маладосць спадарыня Наталля правяла ў Вільні, дзе і стала паэткай, якой вялікую будучыню прарочыў сам Максім Гарэцкі. У часе мінулае вайны Арсеннева была ў акупаваным немцамі Менску, а рэшту жыцця правяла на эміграцыі ў Амерыцы. Праз усё сваё жыццё пранесла яна любоў да Беларусі. Яе верш "Магутны Божа" ўважаецца цяпер за адзін з беларускіх гімнаў.

---

1944 год: У складзе БССР утворана Гродзенская вобласць.

---

20 верасня - дзень мытніка
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #17 Падонак » 21.09.2009, 12:10

21 верасня

21 верасня ў Беларусі традыцыйна адзначаецца свята Раства Божае Маці. Нашы продкі мелі для гэтага дня некалькі назваў – Малая Прачыстая або Спожка. А ўвогуле гэта – адно з галоўных хрысціянскіх святаў, якое ўзыходзіць да падзеяў далёкае гісторыі дваіх праведнікаў, мужа і жонка Якіма і Ганны, што пакутавалі без дзяцей. У адказ на іхнія малітвы Бог паслаў ім дзяўчынку Марыю, якая некалі стане маці Хрыста.

---

У сельскагаспадарчым календары сённяшні дзень мае назву – Багач, што звязвалася з завяршэннем уборкі ўраджаю. "Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку".

---

21 верасня 1931 года адменена сістэма залатога абмену фунтаў сцерлінгаў.

---

21 верасня нарадзіліся:
1866: Герберт Уэлс, брытанскі пісьменнік
1947: Стывен Кінг, амерыканскі пісьменнік

памёрлі:
1709: Іван Мазепа, гетман Украіны
1832: Вальтэр Скот, англійскі пісьменнік
1975: Міхась Лынькоў, беларускі пісьменнік
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #18 Падонак » 22.09.2009, 10:12

22 верасня

22 верасня 1862 году прэзідэнт ЗША Аўрам Лінкольн абвесціў аб свабодзе неграў-рабоў

---

22 верасня 1939 году Чырвоная Армія заняла горад Беласток. Цяперашні польскі Беласток у тыя часы быў заселены пераважна беларусамі. Нездарма і народны сход насельніцтва Заходняй Беларусі, які вітаў аб'яднанне Беларусі ў адну краіну, адбыўся менавіта ў Беластоку. Але гэты сход пройдзе пазней, а 22 верасня з прыходам савецкіх вайскоўцаў у Беласток быў завершаны падзел Польшчы паміж СССР і гітлераўскай Нямеччынай.

---

22 верасня 1943 году фашысты расстралялі ў Мінску тры тысячы мірных грамадзянаў. Гэта была карная акцыя ў адказ на знішчэнне папярэдняй ноччу гаўляйтара Вільгельма Кубэ. Міну ў ложак Кубэ падклала падпольшчыца Алена Мазанік, якая працавала ў Кубэ пакаёўкай. Мазанік удалося ўратаваць сваё жыццё.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #19 Падонак » 23.09.2009, 15:04

23 верасня

у 1846 годзе адкрыта планета Нептун

Изображение

у 1939 годзе памёр Зігмунд Фрэйд, аўстрыйскі псіхолаг, псіхіатр і неўрапатолаг, заснавальнік псіхааналіза.

Изображение

---

Сёння спаўняецца 65 гадоў з таго дня, калі фашысты знішчылі Віленскае гета. Усяго за тры гады акупацыі ў Літве было забіта 200 тысяч габрэяў. З гэтай нагоды ў краіне штогод адзначаецца Дзень памяці ахвяраў генацыду.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

Re: Каляндар

Сообщение #20 Падонак » 24.09.2009, 10:04

24 верасня

24 верасня 1852 году Француз Анры Жыфар здзейсніў першы палёт на дырыжаблі.

---

Сёння спаўняецца 15 гадоў з моманту падпісання беларуска-расійскага пагаднення пра вывад з Беларусі расійскіх войскаў.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 11 лет 9 месяцев

След.

Вернуться в Политика и история

Кто сейчас на сайте (по активности за 5 минут)

Сейчас этот форум просматривают: 2 гостя

cron