Каляндар

Список форумов Беседка Политика и история

Описание: События. День сегодняшний, день вчерашний...
Модератор: Gultai

Re: Каляндар

Сообщение #101 Падонак » 11.12.2009, 21:32

11 снежня

1941 год: Італія і Германія абвясцілі вайну Злучаным Штатам Амерыкі
---
1994 год: Расійскія войскі ўступілі на тэрыторыю Чачні
---
11 снежня 1953 году ў Маскве ў сям'і беларуса , архітэктара Вадзіма (1924—1996) і ўрача Ніны (1926—1989) Макарэвічаў нарадзіўся музыкант Андрэй Макарэвіч. З дзяцінства займаўся музыкай. Захапляўся «The Beatles», Уладзімірам Высоцкім, Булатам Акуджавай. У школьныя гады заснаваў гурт «The Kids», які выконваў кавер-версіі замежных песен. Першае афіцыйнае выступленне групы адбылося ў 1968 годзе. У 1969 годзе быў створаны гурт «Машына часу».

Изображение
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #102 Падонак » 12.12.2009, 23:52

12 снежня

12 снежня 1991 году Расія выйшла са складу СССР.
Изображение
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #103 Падонак » 13.12.2009, 19:15

13 снежня 1981году ў Польшчы ўведзена ваеннае становішча.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #104 Падонак » 14.12.2009, 20:41

14 снежня

14 снежня 1812 года рэшткі Напалеонаўскай арміі перайшлі Нёман.
---
14 снежня ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Навум, імя якога ў народзе звязвалі з навукай. Даўней лічылася, што менавіта ў гэты дзень трэба пачынаць вучыць дзяцей. Маўляў, “Навум розуму навучыць”.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #105 Падонак » 15.12.2009, 19:17

15 снежня

15 снежня 1862 году пачалася эксплуатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі, яна звязала Гродна з Парэччам і была часткаю Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі.
---
У гэты дзень нарадзіўся першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Ён прыйшоў на свет у Мінску ў 1934 годзе.
Изображение
---
15 снежня 1985 году ў Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #106 Падонак » 17.12.2009, 17:13

16 снежня

16 снежня 1388 году ў прысяжным лісце князя Дзмітрыя Альгердавіча вял. кн. Ягайлу ўпершыню ўзгадана пра Маладзечна.
---
16 снежня 1989 году з масавых выступленняў у горадзе Тымішаара пачалася рэвалюцыі ў Румыніі.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #107 Падонак » 17.12.2009, 17:19

17 снежня

17 снежня 1770 году нарадзіўся Людвіг ван Бетховен, нямецкі кампазітар, дырыжор, піяніст.
---
17 снежня 1903 году Браты Райт здзейснілі першы ў гісторыі пілатуемы палёт на маторным самалёце «Флайер-1».
---
17 снежня 1924 году ўтворана прафесійнае аб’яднанне беларускіх кінематаграфістаў і фатографаў "Белдзяржкіно". Афіцыйна 17 снежня адзначаецца Дзень беларускага кіно.
---
17 снежня 2008 году пасля некалькіх няўдалых спробаў атрымаў афіцыйную рэгістрацыю Рух "За свабоду".
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #108 Падонак » 18.12.2009, 19:39

18 снежня

18 снежня 1882 года ў Беларусі пачалі працаваць першыя тэлефонныя лініі.
Прычым адбылося гэта ў Гомелі, ва ўладаннях князя Паскевіча. Тэлефоны звязвалі ягоны палац з ягонымі фабрыкамі ды фальваркамі.
---
18 снежня 1917 года ў Мінскім гарадскім тэатры (цяпер гэта тэатар імя Янкі Купалы) пачаў працу Першы Усебеларускі з'езд.
Там былі дэлегаты ад усіх мясцовасцяў Беларусі, ад палітычных, вайсковых і бежанскіх арганізацыяў – усяго 1872 чалавекі. Дыскутавалі пра будучыню краіны, якой яна стане – ці ў складзе Расеі, ці з правамі аўтаноміі, ці зусім незалежная. Урэшце з'езд схіліўся да незалежнасці. Тады бальшавіцкія вайсковыя ўлады, што пільна сачылі за форумам, прымаюць рашэнне разагнаць яго. Што і зрабілі. Тым не менш, Усебеларускі з'езд паспеў абраць свой Выканаўчы камітэт, які абвясціў сябе законнай, абранай народам уладай і прывёў да стварэння 25 сакавіка наступнага, 1918 года незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #109 Падонак » 20.12.2009, 01:21

19 снежня

19 снежня ў Беларусі традыцыйна святкавалі Міколу зімовага.
Як летні Мікола лічыўся пачынальнікам сапраўднага лета, так і пра зімовага казалі: “Да Міколы няма зімы ніколі”. Праўда, надвор’е не заўсёды слухалася ўлюбёнага народам святога, таму казалі яшчэ і так: “Ніводнаму Міколу не вер ніколі”.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #110 Падонак » 20.12.2009, 18:39

20 снежня

У свеце ў гэты дзень святкуюць Міжнародны дзень салідарнасці людзей.
У Беларусі - Дзень супрацоўнікаў КДБ
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #111 Падонак » 21.12.2009, 19:56

21 снежня

21 снежня 1898 году П'ер і Марыя Кюры адкрылі радый.
---
у гэты дзень нарадзіліся Іосіф Сталін (1879), Міхаіл Саакашвілі (1967) і Аляксандар Памідораў (1971);
памёр туркменбашы Сапармурат Ніязаў (19.02.1940-21.12.2006)
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #112 Падонак » 22.12.2009, 10:40

22 снежня

У паўночным паўшар'і — зімовае сонцастаянне (самы кароткі дзень года), у паўднёвым — летняе сонцастаянне (самы доўгі дзень)
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #113 Падонак » 23.12.2009, 10:40

23 снежня

23 снежня 1796 году была утворана Беларуская губернія ў складзе Расійскай імперыі. У яе склад увайшлі землі Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў.
---
23 снежня 1947году адбылася першая дэманстрацыя транзістара на Bell Labs.

Изображение
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #114 Падонак » 24.12.2009, 10:39

24 снежня

24 снежня 1784 году нарадзіўся Зарыян Даленга-Хадакоўскі (сапраўднае імя — Адам Чарноцкі) – даследнік гісторыі і мовы.
Ён прыйшоў на свет у вёсцы Гайна каля Лагойску. Скончыў каталіцкую вучэльню ў Слуцку. Даленга-Хадакоўскі стаў самым першым беларускім археолагам – яшчэ ў 1818 годзе ён атрымаў дазвол Віленскага універсітэта на раскопкі і пачаў вывучаць старажытныя курганы. Яго цікавіла паходжанне роднага народу, рассяленне старажытных плямёнаў, іхні быт і культура. А яшчэ ў часе сваіх экспедыцыяў Даленга-Хадакоўскі збіраў і запісваў народныя песні.
Изображение


---
24 снежня 1798 году нарадзіўся Адам Міцкевіч, аўтар славутай паэмы “Пан Тадэвуш“.
Ён з'явіўся на свет на хутары Завоссе каля Наваградка. У Наваградку скончыў школу і паступіў у Віленскі універсітэт. І пачалося ягонае багатае на падзеі жыцьцё. Адам Міцкевіч любіў і цаніў беларускую мову. У сваёй лекцыі ў калеж дэ франс у Парыжы ён назваў яе самай гарманічнай і з усіх славянскіх моваў найменш змененай. Праўда, пісаў свае вершы Міцкевіч па-польску. Бо пальшчызна ў ягоны час была ўжо прызнанай літаратурнай мовай, а беларушчына заставалася доляю фалькларыстаў і этнографаў.
---
Сёння ў Беларусі пачынаюцца Каляды.
Іх святкуюць усе вернікі-хрысціяне, апроч праваслаўных.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #115 Падонак » 25.12.2009, 19:32

25 снежня

Каляды ў вернікаў - хрысціян, апроч праваслаўных.

---
25 снежня 1989 году быў расстраляны Нікалае Чаушэску, прэзідэнт Румыніі.
---
25 снежня 1991 году Міхаіл Гарбачоў пайшоў у адстаўку з пасады прэзідэнта СССР.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #116 Падонак » 26.12.2009, 18:33

26 снежня

26 снежня 1991 году спыніў сваё існаванне, як суб'ект міжнароднага права Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #117 Падонак » 28.12.2009, 10:29

27 снежня

27 снежня 1927 году Сталін абвесціў аб заканчэнні НЭПа.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #118 Падонак » 28.12.2009, 11:12

28 снежня

28 снежня 1969 году нарадзіўся Лінус Торвальдс, фінскі праграміст, першы аўтар аперацыйнай сістэмы Linux.
---
28 снежня 1991 году Беларусь устанавіла дыпламатычныя дачыненні з ЗША.
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #119 Падонак » 29.12.2009, 21:25

29 снежня

29 снежня 1958 году з крымінальнага кодэксу СССР выкінута паняцце "вораг народу"
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Re: Каляндар

Сообщение #120 Падонак » 01.01.2010, 23:34

30 снежня

У 1667 годзе спыніў сваю дзейнасць Віленскі манетны двор – асноўны цэнтр манетнай прамысловасці ВКЛ
---
у 1922 годзе быў створаны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
---
у 2006 годзе быў павешаны Садам Хусейн, прэзідэнт Ірака
Падонак M
Жэстачайшы
Аватара
Возраст: 49
Откуда: Сілічы
Репутация: 216
С нами: 12 лет 1 месяц

Пред.След.

Вернуться в Политика и история

Кто сейчас на сайте (по активности за 5 минут)

Сейчас этот форум просматривают: 2 гостя